Абапіраючыся на тонкія абчасаныя кімсьці жэрдкі знойдзеныя мусіць пад дзедавай паветкай каманда пераадольвала мяккі сыры мох і балацявінку і лясную з багністымі берагамі рачулку і нейкае азярцо з кладкамі схаванымі пад вадой і дрыгву якая зыбалася пад нагамі. Але ўсё як бы абыходзілася найлепшым чынам. Стары пракладваючы шлях ішоў наперадзе. Час ад часу ён гэты нечаканы праважаты папярэджваў дзе прыбавіць кроку а дзе ступаць не спяшаючыся. Апрача ўсяго калі траплялася дрыгва зыбкая з рудаватай вадой загадваў катэгарычным тонам падаваць жэрдкі ішоўшаму ззаду. Усе разумелі якая небяспека падпільноўвае як змяя кожнага з іх і моўчкі выконвалі парады-загады правадніка. Балота не радасць і ўсе пераканаліся ў тым якой незаменнай рэччу могуць быць лыкавыя лапці. Сапраўды ногі ў іх то залелі то разаграваліся самі сабою і было відавочна хада нялёгкая рэч.
Нечакана ў самым канцы шляху нізіны і балоты парослыя мохам з чэзлым сасоннікам змяніліся густым лазняком праз які праходзіла ледзь прыкметная сцяжынка. За лазняком злева стары густы яловы лес. На некаторых дрэвах былі паметы-засечкі. Яны вывелі падарожнікаў на невялікае роўнае ўзвышша паросла рэдкім відаць маладым сасняком. Стары з палёгкай уздыхнуў і сеўшы на трухлявае бервяно няспешна пачаў раскручваць аборы з лыка.

Всего ответов: 1

Другие вопросы по Беларуской мове

Знаешь правильный ответ?
Абапіраючыся на тонкія абчасаныя кімсьці жэрдкі знойдзеныя мусіць пад дзедавай паветкай каманда пера...

Вопросы по предметам